Спякотная Вілейка. Фота Аксаны Ярашонак.

«Да канца тыдня будзе пераважаць гарачае без ападкаў надвор’е, толькі ў пятніцу месцамі чакаюцца лакальныя навальнічныя дажджы, а ў выхадныя па поўначы краіны — паслабленне спёкі», — распавялі БелтА ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 14 чэрвеня, днём будзе +28-33, месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях да +34.

У суботу днём будзе ад 24 градусаў па поўначы да +33 на поўдні Беларусі.

У нядзелю пераважна без ападкаў. Днём будзе ад +24 градусаў па паўночным усходзе да +33 градусаў цяпла па поўдні Беларусі.

Толькі ў панядзелак чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Днём +28-34, толькі па паўночным захадзе краіны – +25-27.

• Текст доступен на языке: Русский