Учора ў Доме футбола адбылося лёсаванне 1/16 фіналу розыгрышу Кубка Беларусі сезона-2019/20. На дадзеным этапе ў барацьбу за трафей уступаюць каманды Вышэйшай лігі.

У 1/16 Кубка Беларусі сустрэнуцца наступныя каманды:

«Баранавічы» (Першая ліга) – «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна)

«Ліда» (Першая ліга) – «Слуцк»

«Ашмяны-БДУФК» (Другая ліга) – «Іслач» (Мінскі р-ён)

«Белшына» (Бабруйск, Другая ліга) – «Мінск»

«Клецк» (Другая ліга) – «Тарпеда» (Мінск)

«Слонім-2017» (Першая ліга) – «Віцебск»

«НФК» (Мінск, Першая ліга) – «Славія» (Мазыр)

«Нафтан» (Наваполацк, Першая ліга) – «Нёман» (Гродна)

«Рух» (Брэст, Першая ліга) – «Дынама» (Брэст)

«Хваля» (Пінск, Першая ліга) – «Дняпро» (Магілёў)

«Смалявічы» (Першая ліга) – «Шахцёр» (Салігорск)

«Спадарожнік» (Рэчыца, Першая ліга) – БАТЭ (Барысаў)

«Арсенал» (Дзяржынск, Другая ліга) – «Энергетык-БДУ» (Мінск)

«Лакаматыў» (Гомель, Першая ліга) – «Гарадзея»

«Граніт» (Мікашэвічы, Першая ліга) – «Дынама» (Мінск)

«Смаргонь» (Першая ліга) – «Гомель»

«Ашмяны-БДУФК» згуляюць з «Іслаччу» , а «Смаргонь» сустрэнецца з «Гомелем».

Матчы запланаваны на 27-28 ліпеня. Яны пройдуць на палях у Ашмянах і Смаргоні.

 

• Текст доступен на языке: Русский