Вілейчукі мараць памыцца ў чыстай вадзе. Фота Stroy-podskazka.ru.

Петыцыя з патрабаваннем палепшыць якасць вады ў Вілейцы з’явілася на сайце petitions.by 13 чэрвеня.

Аўтар петыцыі паведамляе: «Каля года з гарадскога вадаправода цячэ брудная вада. Такая вада непрыдатная для ежы, ёй нельга мыць дзяцей. Але аплата за ваду ідзе па звычайным тарыфе. Просьба правесці праверку якасці вады і прыняць меры.»

Праз 13 дзён петыцыя накіруецца ў Вілейскі райвыканкам.

Такая вада ідзе з вадаправода ў Вілейцы. Фота petitions.by.

Нагадаем, што праблемы з якасцю вады ў Вілейцы ўзнікаюць не першы раз. Так, у 2016 годзе чытачка з Вілейкі скардзілася ў «Рэгіянальную газету», што ў доме №6 па вуліцы Незалежнасці ваду немагчыма піць, у ёй немагчыма купацца і мыць адзенне.