На мінулым тыдні падвялі вынікі XVII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».

Сёлета ў ім прынялі ўдзел амаль сорак публічных бібліятэк Беларусі, лепшыя кніжніцы былі названы ў чатырох намінацыях.

Журы ў першую чаргу ацэньвала значнасць і навізну праектаў, што рэалізуюць бібліятэкі з мэтай прапаганды ідэй беларускасці, нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры і, канешне, падтрымкі чытання.

У намінацыі «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» першую прэмію атрымала сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна. Узнагародай адзначана праца калектыву ў межах міжнароднага супрацоўніцтва.

Тут рэалізаваны праект «Стварэнне клуба старастаў вёсак КУТ», адкрыты сацыяльна-інфармацыйны цэнтр, працуе валанцёрская група па абслугоўванні людзей сталага ўзросту. Праект быў прафінансаваны Еўрасаюзам у межах праграмы мінжнароднай гуманітарнай дапамогі.

• Текст доступен на языке: Русский