У Вілейцы ў прыбіральшчыцы скралі тэлефон (відэа)

Праваахоўнікі Мінскай вобласці шукаюць двух мужчын, якія падазраюцца ў крадзяжы мабільнага тэлефона.

Крадзеж адбыўся ў суботу, 25 траўня, калі Вілейка прымала гасцей фестывалю духавой музыкі «Майскі вальс».

Падчас гэтага мерапрыемства ў мясцовай жыхаркі, якая працуе прыбіральшчыцай у доме культуры, быў скрадзены мабільны тэлефон. Жанчына пакінула яго без нагляду ў адным з памяшканняў, дзе праводзіла ўборку. Калі вярнулася, гаджэта не было ўжо на месцы.

Устаноўлена, што ў гэты час туды заходзілі двое мужчын. Па словах праваахоўнікаў, хутчэй за ўсё яны не мясцовыя – мужчыны спрабавалі патрапіць у сталовую, якая была зачынена.

Калі камусьці вядомыя гэтыя людзі (на відэа), міліцыя просіць патэлефанаваць па нумары «102».

 

• Текст доступен на языке: Русский