У Маладзечне поўным ходам ідзе будаўніцтва і добраўпарадкаванне вуліцы стрыт-фуда. Гарадскую крэатыўную прастору актывісты дыскусійнага клуба «Маладзечна гаворыць» пачалі афармляць яшчэ летась. І неўзабаве пляцоўка, якую назвалі завулкам ката Францыска, стане паўнавартасным месцам, дзе змогуць праяўляць сябе мастакі, музыкі і іншыя прадстаўнікі культурнага руху.

– Создался проект – улица стрит-фуда. Это проект по созданию городского креативного общественного пространства. В данный момент мы проводим здесь строительные работы. Планируем их завершить и тем самым реализовать проект к началу июля. За этот период планируем ещё провести дополнительное озеленение и организовать дополнительное освещение, — расказала прадстаўнік грамадскай арганізацыі «Next Stop – New Life» Вольга Дашкевіч.

Ужо аформленыя сценкі павільёнаў. На іх — творы мясцовых і замежных мастакоў.

Вуліца ўжо стала пешаходнай. Быў створаны і ўзгоднены з Дзяржаўтаінспекцыяй план па арганізацыі дарожнага руху на гэтай тэрыторыі.

Па словах актывістаў, з глабальнымі праблемамі яны не сутыкнуліся. А вось арандатары некаторых гандлёвых кропак не згодныя з перакрыццём цэнтральнага праезду і з’яўленнем на яго месцы пешаходнай зоны.

– Основная претензия – в том, что улица стала пешеходной и из-за этого уменьшилась посещаемость этой улицы, потому что люди не могут подъехать на автомобиле – и, как следствие, упали продажи, – патлумачыла Вольга Дашкевіч.

Гэта не адзіная прэтэнзія да актывістаў. Па словах арандатара аднаго з гандлёвых павільёнаў Віктара Зайкоўскага, яго трывожыць пытанне не выручкі, а арганізацыі.

– Гэта ўсё пачыналася – мы працуем, працуем і чуем, только на уровне слухов, что что-то здесь будет: будет пешеходная зона, здесь закроют… Кто-то с кем-то общается где-то. Нас это вокруг как-то… Ну, понимаете, здесь не было чего, самое главное: не было собрания конкретного. Чтобы, к примеру, директор с инициаторами собрал конкретно всех предпринимателей, владельцев павильонов, и нормально мы могли сесть, обсудить, может, даже нюансы по устройству, как конкретно здесь зонировать, именно проект, — заявіў прадпрымальнік Віктар Зайкоўскі.

У той жа час большасць прадстаўнікоў бізнесу вітаюць намаганні стварыць у Маладзечне прывабную і дружалюбную да пешаходаў гарадскую прастору, запэўніваюць актывісты.

Ёсць і тыя, хто ад пачатку не прыняў ідэю пешаходнай вуліцы, аднак пасля змяніў меркаванне. А некаторыя арандатары ўсімі сіламі імкнуцца дапамагчы актывістам. Юры Горын – адзін з іх. На імпрэзы з удзелам музыкантаў ён прадастаўляе неабходную апаратуру.

– Все остальные владельцы точек и кафе – за то, чтобы территория была свободной от автомобилей, чтобы здесь была территория отдыха для населения нашего города. Почему так? Потому что нету у нас такого места, где люди могли бы спокойно прийти, посидеть, прогуляться с детьми, со своей любимой, дети могли бы покататься на скейтах, на велосипедах. Такое место должно быть. Это уже назрело, — упэўнены уласнік адной з гандлёвых кропак Юры Горын.

Вуліца стрыт-фуда – пакуль што адзіны падобны праект у Маладзечне.

У верасні мінулага года зладзілі яго пілотную прэзентацыю, афіцыйнае адкрыццё плануецца ў ліпені.

А пакуль на тэрыторыі пешаходнай вуліцы ў выхадныя дні ладзяць музычныя вечары. Арганізатары абяцаюць запрашаць беларускіх выканаўцаў і праводзіць мастацкія мерапрыемствы. Актывісты падкрэсліваюць, што крэатыўная прастора палепшыць адпачынак жыхароў Маладзечна і прапануе разнастайныя спосабы правесці вольны час.