Гульня паміж «Ашмянамі» і ФК «Маладзечна».

Вынікі футбольных выхадных.

Першая ліга

«Смаргонь» атрымлівае першую перамогу ў сезоне. Сморгонцы абыгралі «Баранавічы» з лікам 4:1. Уладзімір Казко двойчы забіў з пенальці і аформіў дубль. Дублем вызначыўся і Віталь Ганіч. За Баранавічы забіў Артур Чудук.

«Смаргонь» з трыма ачкамі пасля дзевяці тураў знаходзіцца на 13 месцы турнірнай табліцы.

Турнірная табліца Першай лігі.

Другая ліга

ФК «Андэрдог» з Чысці прайграў другі матч запар. На гэты раз каманда сустракалася са «СМІаўтатранс». Усе забітыя мячы гледачы ўбачылі ў першым тайме. Лік у матчы адкрыў футбаліст «Чысці» Сяргей Новік. У сярэдзіне першага гульнявога адрэзка Аляксандр Мінко рэалізаваў пенальці, але Аляксей Бялевіч зноў вывеў сваю каманду наперад. Мінко двойчы забіў у дадатковы час, адзначыўшыся хет-трыкам, а «СМІаўтатранс» такім чынам абгулялі «Андэрдог» 3:2.

«Андэрдог» знаходзіцца на шостым месцы Другой лігі.

«Ашмяны-БДУФК» буйна абыгралі ФК «Маладзечна» – 5:1. Ашмянцы адкрылі лік у гульні ў першыя дзесяць хвілін. Яўген Пракопчык забіў на 7-й хвіліне. Дзмітрый Купнеўскі рэалізаваў стандарт з 11 метраў. Сямён Хаткевіч з «Маладзечна» скараціў разрыў у ліку, забіўшы гол на 13-й хвіліне. Яшчэ адзін гол у першым тайме забіў Арсень Канцадайлаў. Януш Ладуцька і Ілля Цюніс аформілі два галы ў другім тайме.

«Ашмяны» застаюцца на другім месцы, а «Маладзечна» – на трэцім.

Турнірная табліца Другой лігі.

• Текст доступен на языке: Русский