На Вілейшчыне трактар урэзаўся ў дрэва. Пасажыра забралі ў бальніцу

ДТЗ здарылася ў пятніцу, 14 чэрвеня, раніцай.

Пасля шасці раніцы 30-гадовы жыхар Мацькаўцаў на трактары з прычэпам ехаў па дарозе Барысаў – Ашмяны з боку Мацькаўцаў да Старынак, распавялі ў Вілейскім РАУС.

Кіроўца не справіўся з кіраваннем, і трактар ​​з’ехаў на правую па ходзе руху ўзбочыну. Там ён наехаў на дрэва. Як кажуць у РАУС, кіроўца быў нецвярозым.

У кабіне трактара быў пасажыр – 31-гадовы жыхар Мацькаўцаў. З цялеснымі пашкоджаннямі яго забралі ў вілейскую бальніцу.

Трактар належыць прадпрыемству, дзе працуе кіроўца.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский