Фота Fotokto.ru.

З-за дажджоў, што ішлі ў апошнія дні, пачылі здымаць забароны наведвання лясоў.

Ад сёння, па словах намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце вілейскага доследнага лясгаса Таццяны Анішчык, можна хадзіць у лясы Вілейшчыны.

Пра гэта сведчыць Рашэнне Вілейскага райвыканкама № 677 ад 17 чэрвеня.

– Але выконваць правілы пажарнай бяспекі ўсё роўна трэба, – папярэдзіла Таццяна Анішчык.

Таксама знялі забарону на наведванне лясоў на Астравеччыне, Ашмяншчыне, Смаргоншчыне, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

• Текст доступен на языке: Русский