На фота МЛЫН.BY Арцём Нехаёнак, Анастасія Жукоўская, Мікалай Калачык.

Чацвёра вучняў гімназіі № 10 Маладзечна сталі пераможцамі і прызёрамі міжнароднага конкурсу «STEM ў маім жыцці».

На конкурсе маладыя таленты гімназіі прадставілі аўтарскія відэаролікі, дзе на нямецкай мове распавялі, што ў іх жыцці значыць STEM. Журы Інстытута Гётэ ацэньвала крэатыўнасць, а таксама ўзровень валодання школьнікамі нямецкай мовай, паведамілі ва Упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

Па выніках конкурсу першае месца прысудзілі дзевяцікласніцы гімназіі Анастасіі Жукоўскай і васьмікласніку Глебу Зубараву. Дзеці атрымалі права на 10-дзённае навучанне ў міжнароднай STEM-акадэміі ў нямецкім Гётынгене, куды паедуць у кастрычніку.

Яшчэ двое дзевяцікласнікаў – Арцём Нехаенак і Мікалай Калачык – на гэтым жа конкурсе занялі другія месцы і стануць удзельнікамі міжнароднага STEM-лагера па робататэхніцы ад 25 жніўня па першага верасня ў Мінску.

• Текст доступен на языке: Русский