У маладзечанскім парку.Фота Аксаны Ярашонак.

Віцэ-прэм’ераў Беларусі замацавалі за 11 гарадамі з колькасцю насельніцтва 80 тысяч чалавек і больш. Як паведамляе прэс-служба Урада, прэм’ер-міністр Беларусі падпісаў адпаведнае распаражэнне.

Згодна з дакументам, за Маладзечанскім раёнам замацаваны намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў.

Ён разам з Мінаблвыканкамам павінен будзе забяспечваць развіцце раёна і ствараць умовы для эканамічнага роста Маладзечаншчыны. Таксама прымаць меры па ўрэгуляванні спрэчных пытанняў, што будуць узнікаць падчас рэалізацыі планаў развіцця.

 

• Текст доступен на языке: Русский