Браў усё, што ўлазіла ў заплечнік. Мужчына краў з лецішчаў у Маладзечанскім і Валожынскім раёнах

Следчыя Міншчыны завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб серыйных крадзяжах з лецішчаў.

Абвінавачаны – 60-гадовы мужчына. Ён раней судзімы за ўчыненне аналагічных злачынстваў. У Заслаўі наймаў пакой у знаёмага.

Па дадзеных следства, у перыяд часу з кастрычніка 2017 года па студзень 2019 года абвінавачваны здзейсніў тры дзесяткі крадзяжоў з дачных дамоў, размешчаных у Валожынскім, Маладзечанскім і Мінскім раёнах.

Следчыя ўстанавілі, што мужчына на электрычцы прыязджаў у дачныя пасёлкі і знаходзіў дамы, дзе не было гаспадароў. З дапамогай адвёртак, мантыроўкі і абцугоў пашкоджваў замкі або вокны і пранікаў у дом, гаспадарчыя пабудовы.

Адтуль ён выкрадаў прадукты, дарагія спіртныя напоі, электраінструменты, бытавую і іншую тэхніку – усё тое, што мог б перанесці ў дарожнай сумцы і заплечніку.  Выкрадзенае збываў на рынках сталіцы.

Фігурант прызнаўся ў злачынствах. Яго ўзялі пад варту, расказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Агульная сума нанесенай шкоды склала каля 12 тысяч рублёў. Падчас папярэдняга расследавання частку выкрадзеных рэчаў, якія не паспеў збыць мужчына, знайшлі і вярнулі пацярпелым.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя як крадзеж, учынены ў буйным памеры (ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).  Мужчына прызнаўся ў злачынстве.

• Текст доступен на языке: Русский