22 чэрвеня на тэрыторыі Смаргонскай памежнай групы пройдзе адкрыты чэмпіянат па экстрэмальным бегу.

Экстрэмальны бег – гэта бег, падчас якога неабходна пераадольваць натуральныя і штучныя перашкоды. Гэта відовішчнае спаборніцтва, якое ўключае ў сябе пераадоленне водных перашкод, перанос мяшкоў з пяском, пераправы, сцены, ямы з брудам.

Заяўкі для ўдзелу можна падаць на адрас электроннай пошты rydkin_aa@ops.gov.by.

Кожнага ўдзельніка будуць чакаць незабыўныя эмоцыі, добры настрой, палявая кухня, чай, душ, памятны медаль, імянны нагрудны нумар.

• Текст доступен на языке: Русский