Папулярны мэсэнджар дадаў беларускую мову да спісу тых, якія падтрымліваюць праграмку.

Цяпер любы карыстальнік можа ўсталяваць сабе на мабільны тэлефон беларускую версію.

Што для гэтага трэба? Спампаваць у Play Mаrket або Apple Store апошнюю версію вайбера. Зайсці ў «Налады», там абраць «Агульнае» і сярод прапанаваных моў клікнуць на беларускую.

Пасля гэтага ўвесь інтэрфэйс мэсанджара ў вас стане беларускамоўным.

• Текст доступен на языке: Русский