Уначы ў чацвер у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а раніцай і днём пераважна па заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, піша pogoda.by

Ноччу +13.. + 19°С, днём +24.. + 30°С, па Гомельшчыне да + 32°С.

У Мінску +26—28°С, невялікі дождж.

У пятніцу раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Днём +22.. + 29°С, па паўднёвым усходзе +30.. + 33°С.

У Мінску +25—27°С, дождж

У суботу, 22 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Днём ад + 21°С па паўночным захадзе да + 33°С па Гомельшчыне.

• Текст доступен на языке: Русский