Сёння на базары яшчэ прадавалі клубніцы, але самі прадаўцы кажуць – апошняя. Цана 1,60-1,70 рублёў за кіло.

Чарэшня ў разгары, прадаюць па 5,50-6,50 за кілаграм.

Прыехалі на рынак кавуны. Пакупнікі ўжо адважваюцца браць па 3,50 за кілаграм.

Слівы прадаюць па 3,50 за кіло.

З’явіліся на базары першыя суніцы. Паўлітровы слоік аддаюць за пяць рублёў.

Лісічкі былі сёння толькі ў аднаго прадаўца. За слоік на 200 мл прасіў два рублі.

На базары прадаюць два дзясяткі перапяліных яек за тры рублі.

Агуркі каштуюць 1,20, памідоры 2,50, перцы – 5,90 рублёў за кілаграм.