Фота youtube.com.

За час правядзення акцыі «Здай сеткі!», якая стартавала 20 сакавіка  ў Мядзельскім міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету на 17 чэрвеня грамадзяне добраахвотна здалі 34 рыбалоўныя сеткі.

Агульная іх даўжыня – больш за паўтара кіламетра. Таксама здалі 14 іншых забароненых аматарскіх прылад.

Добраахвотнікаў вызвалілі ад штрафу за захоўванне забароненых прылад лоўлі. А штраф складае  127,5 – 1275 рублёў.

Вынікі акцыі ўжо падвялі. Але ўсе ахвотныя  яшчэ могуць да першага ліпеня здаць сеткі і іншыя нелегальныя прылады без штрафных санкцый. Пасля гэтага кампанію па добраахвотнай здачы сетак завершаць.

Па пытаннях добраахвотнай выдачы рыбалоўных сетак, сеткаматэрыялаў і іншых сетных прылад лоўлі, грамадзяне могуць звярнуцца ў Мядзельскім міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8-01797-50-7-40 альбо ў любую іншую міжраённую або абласную інспекцыю, а таксама на тэлефон даверу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 8 017 39 00000.

• Текст доступен на языке: Русский