Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах. Фота chreptowicz.com.

А вы ведаеце, што ў свой час сядзіба Храптовічаў у Шчорсах натхніла вілейскага мастака Эдуарда Мацюшонка на напісанне карціны?

Карціна Эдуарда Мацюшонка “Асоба і час”, прысвечаная роду Храптовічаў.

Сядзіба Храптовічаў – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XVIII стагоддзя, які часткова захаваўся. Ён размешчаны ў аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна, на Гарадзеншчыне.

Палац быў пабудаваны ў 1770-1776 гадах. А ў ў XX стагоддзі яго цалкам разбурылі.

Захаваліся толькі фрагменты сядзібы: двухпавярховы будынак бібліятэкі,  левы флігель,  вяндлярня,  рэшткі кузні і стайняў.

Каб не даць загінуць гэтаму гістарычнаму помніку, зрабіць усё, каб гэты куток ажыў і цешыў вока наведвальнікаў, выклікаў пачуццё гонару, а не шкадавання, актывісты стварылі фонд «Шчорсы і Храптовічы».

Вялікую дапамогу ў захаванні сядзібы аказваюць валанцёры. Падчас летнікаў у 2017 і 2018 гадоў яны расчысцілі ад зараснікаў і хмызнякоў 2/3 ўнутранага двара «Мураванкі», прыбралі завалы смецця і галінак над падмуркам палаца, пачысцілі ўчастак англійскага парку.

Сёлета плануюць расчысціць меліярацыйны канал, каб ліквідаваць падтапленне сядзібнага парку. Ужо сфармавалі тры атрады студэнтаў. Яны будуць працаваць ад 14 ліпеня па 25 жніўня.

не першы раз у летніках будзе ўдзельнічаць моладзь з Вілейкі.

І ў той жа час ёсць праблемы з фінансаваннем для правядзення летнікаў.  Да іх пачатку засталося зусім мала часу,таму арганізатары звяртаюцца за падтрымкай.

Падтрымаць летнікі можна тут.