Навошта сёння патрэбна магістарская ступень?

Ва ўмовах высокай канкурэнцыі на рынку працы магістарская адукацыя дае спецыялісту значную канкурэнтную перавагу. Магістранты набываюць вузкапрофільныя кампетэнцыі, якія ўзмацняюць кар’ерны патэнцыял і дазваляюць прафесійна паглыбіцца ў акадэмічную дзейнасць.

У еўрапейскай сістэме вышэйшай адукацыі даўно ўкаранілася трохступеньчатая мадэль: бакалаўрыят, магістратура і дактарантура.

У адрозненне ад Беларусі, якая толькі ўмоўна была прынята ў Балонскі працэс, магістарскія праграмы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні першапачаткова распрацоўваліся згодна з еўрапейскай адукацыйнай традыцыяй

Хуткасць змен на рынку працы і неабходнасць у спецыялістах новых профіляў паўплывалі на з’яўленне канцэпцыі адукацыі на працягу ўсяго жыцця (life long learning). У прафесійным асяроддзі сёння лічыцца нормай атрыманне адной бакалаўрскай ступені і некалькіх магістарскіх па розных напрамках.

У 2019 годзе ЕГУ прапануе магістарскія праграмы ў галінах палітычных навук, дызайну і навук аб спадчыне. Навучальныя планы магістарскіх праграм уключаюць спецыялізаваныя курсы, практычна-арыентаваныя заняткі і даследчую працу.

Як звярнула ўвагу заснавальніца Цэнтра гендарных даследаванняў ЕГУ прафесар Алена Гапава, лаўрэат Міжнароднай узнагароды за выдатныя дасягненні ў галіне славянскіх і ўсходнееўрапейскіх гендарных даследаванняў: «Нашы магістратуры — гэта, у нейкай ступені, праекты «стварэння сябе» для гэтага зменлівага свету. Туды прыходзяць з пытаннямі пра сябе і свет і не атрымліваюць гатовых адказаў, але вучацца іх шукаць».

Як праходзіць навучанне на магістарскіх праграмах ЕГУ?

Навучанне ў магістратуры ЕГУ, у першую чаргу, заклікана стымуляваць зносіны студэнтаў з сацыяльнымі партнёрамі ўніверсітэта для таго, каб ужо падчас вучобы яны маглі фармаваць свой сацыяльны капітал. За паўтара-два гады магістранты таксама атрымліваюць спецыялізаваныя навыкі і кампетэнцыі ў межах унікальных магістарскіх праграм.

Навучанне праходзіць у blended-фармаце (англ. «змяшаным фармаце»), які ўключае ў сябе спалучэнне 5 вочных сесій у Вільні на працягу года і пастаяннай уцягнутасці ў акадэмічны працэс праз сістэму дыстанцыйнага навучання Moodle. Падобны фармат дазваляе магістрантам сумяшчаць прафесійныя абавязкі ў любым пункце Еўропы і інтэнсіўную навучальную работу, чытанне навуковай літаратуры, абмеркаванні яе з калегамі і выкладчыкамі, а таксама здачу пісьмовых работ ва ўніверсітэце.

У спецыяльных відэа выкладчыкі новых магістарскіх праграм ЕГУ «Візуальная пластыка» і «Развіццё культурнай спадчыны» лектар Юлія Цітова і доктар Сцяпан Стурэйка распавядаюць пра галоўныя напрамкі дзейнасці гэтых праграм і асаблівасці навучання.

Магістарская праграма «Публічная палітыка» факусуецца на пытаннях, звязаных з кантэкстам публічнай палітыкі перш за ўсё ў Беларусі, але і ў іншых краінах Усходняга партнёрства. Праграма арыентавана на адпаведныя рынкі працы. Змест яе заснаваны на вопыце развітых заходніх дэмакратый у галіне публічнай палітыкі і пры гэтым адаптаваны да спецыфікі Беларусі і іншых постсавецкіх краін.

У спецыяльным інтэрв’ю дацэнт Андрэй Сцяпанаў распавядаў пра тое, чым займаюцца даследчыкі ў галіне публічнай палітыкі:

«Публічная палітыка — гэта ўзаемадзеянне грамадства і дзяржавы ў працэсе рэалізацыі канкрэтных палітычных, эканамічных ці сацыяльных задач. Палітыка ў дадзеным выпадку разглядаецца не як выключна сфера барацьбы за ўладу, а як сфера адносін, камунікацыі, абмену паміж сацыяльнымі групамі. Веды можна выкарыстоўваць у галіне кіравання ў шырокім значэнні: ад сямейнага бюджэту да буйной кампаніі. У вузкім значэнні яны неабходныя для кіравання праектамі любога ўзроўню складанасці: ад дабрачыннага фонду да міжнародных праектаў. Многія кіруюць праектамі ў розных сферах: міжнародныя і лакальныя няўрадавыя арганізацыі, аналітычныя цэнтры, мясцовыя ініцыятывы, палітычныя партыі, а таксама камерцыйныя арганізацыі».

Як паступіць у магістратуру ЕГУ?

Магістратуры ЕГУ з’яўляюцца даступнымі для ўсіх асоб з вышэйшай адукацыяй у галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Пры неабходнасці атрымання дадатковых ведаў па абраным напрамку магістранты могуць выбіраць і бакалаўрскія курсы, якія іх цікавяць. Для паступлення неабходна зрабіць тры асноўныя крокі:

  • пацвердзіць веданне англійскай мовы на ўзроўні B1 і вышэй (IELTS / TOEFL / экзамен ЕГУ), здаўшы анлайн-экзамен ЕГУ;
  • напісаць даследчы праект — праект вашага будучага магістарскага даследавання;
  • запоўніць анкету абітурыента.

Максімальная цана навучання для грамадзян Беларусі складае 1100 еўра за семестр. Кошт навучання можна цалкам ці часткова пакрыць з дапамогай спецыяльных грантаў. Гранты размяркоўваюцца па выніках разгляду індывідуальных партфоліа, у якіх абітурыенты паказваюць усе свае акадэмічныя, творчыя і прафесійныя дасягненні.

У 2019 годзе ЕГУ праводзіць набор на магістарскія праграмы «Візуальная пластыка», «Публічная палітыка» і «Развіццё культурнай спадчыны». Дакументы на магістарскія праграмы прымаюцца да 3 ліпеня.

Уся неабходная інфармацыя аб парадку падачы дакументаў для паступлення на магістарскія праграмы ЕГУ знаходзіцца ў спецыяльным раздзеле сайта ўніверсітэта.

Узніклі пытанні? Звяртайцеся па тэлефоне +370 5 2639650, электроннай пошце recruitment@ehu.lt ці пішыце ў Skype: QuestionEHU.

Код установы: 300548028