Праект "Сонечныя дахі" хацелі б ажыццявіць у дзясятай гімназіі ў Маладзечне. Фота rg.ru.

Гуманітарныя праекты не маюць мэты камерцыйнага выкарыстання грошай. Яны ідапамагаюць розным катэгорыям грамадзян: сталым людзям, людзям з інваліднасцю, дзецям-сіротам, школьнікам, выхаванцаў дзіцячых садкоў і іншым.

Фінансы прыцягваюцца ў сферы сацыяльнай абароны, культуры, спорту, аховы здароўя, адукацыі, рэсурсазберажэння, экалогіі.

Першыя крокі ўжо зробленыя – сфармаваныя ідэі, сабраныя неабходны пакет дакументаў, вызначаныя атрымальнікі дапамогі. Ёсць зацікаўленыя водгукі.

Усе ініцыятывы абгрунтаваныя і цікавыя для патэнцыйных спонсараў. Так, адзін з гуманітарных праектаў называецца «Сонечныя дахі». Яго мэта – скарачэнне спажывання электраэнергіі шляхам ўстаноўкі і выкарыстання аўтаномнай сонечнай сістэмы на даху гімназіі №10.

Праект «Басейн у дзіцячым садку — гэта выдатна!» сярод іншага прадугледжвае капітальны рамонт і рэканструкцыю плавальнага басейна і сумежных памяшканняў у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі ў яслях-садку №17 «Сонейка».

Мэта праекта «Паспяховыя бацькі: доўг і закон» — павышэнне ўзроўню прававой дасведчанасці і папулярызацыя грамадзянскай адукацыі ў бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей з шматдзетных сем’яў. Сфармавала прапанову упраўленне па адукацыі райвыканкама.

Павялічыць даступнасць афтальмалагічнай хірургічнай дапамогі насельніцтву, палепшыць якасць жыцця сталых людзей і людзей сярэдняга ўзросту, захаваць працаздольнасць апошніх дазволіць рэалізацыя праекта «Ясны зрок».

Дапаможа ў яго рэалізацыі набыццё сучаснага складанага афтальмалагічнага абсталявання. У выніку лячэнне катаракты стане яшчэ больш эфектыўным.

Захаванню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Маладзечанскага раёна на аснове вопыту работы па аднаўленні гісторыка-культурнай спадчыны Лебедзева і наваколля будзе спрыяць праект «Ад вытокаў да нашых дзён». Рэалізаваць яго прадугледжваецца на базе Лебедзеўскай сярэдняй школы.

Як сведчыць айчынны і замежны досвед, рэалізацыя гуманітарных ініцыятыў дазваляе знізіць нагрузку на мясцовыя бюджэты і палепшыць спектр паслуг у сацыяльнай сферы. Патэнцыйныя спонсары і партнёры могуць азнаёміцца з прапанаванымі праектамі на афіцыйным сайце Маладзечанскага райвыканкама.