Анатоль Ісачанка падчас прыёму. Фота minsk-region.gov.by.

19 чэрвеня ў адміністрацыі Мядзельскага раёна прыняў грамадзян старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка. Папярэдне за дапамогай да губернатара звярнуліся чатыры чалавекі, аднак з’явіліся ў паказаны час толькі тры заяўнікі.

Праблемы жыхара райцэнтра Віталя Віктаравіча разгледзелі хутчэй за ўсіх. Яны тычыліся забеспячэння бесперабойнага водазабеспячэння жыхароў вуліцы Халмагорскай. Помпа не спраўляецца з неабходнымі нагрузкамі і вада перастае паступаць у дамы.

Як патлумачыла намеснік старшыні Мядзельскага райвыканкама Жанна Апановіч,  пытанне кантролююць мясцовыя ўлады. У ліпені-жніўні ў горадзе пачнецца будаўніцтва назіральнага пункта і 120 абанентаў мікрараёна далучаць да іншай сеткі водазабеспячэння, якую ўвялі ў эксплуатацыю ў мінулым годзе.

Наступнае пытанне заяўніка – будаўніцтва лініі сувязі па гэтай жа вуліцы. Гэты ўчастак, як аказалася, уключаны ў дзяржпраграму на наступны год.

А Яніна Іванаўна, Павел Уладзіслававіч і Людміла Уладзіміраўна з вёскі Унукі Мядзельскага раёна, якія пражываюць у адным доме, папрасілі губернатара закрыць праезд праз іх двор.

Паміж склепам і домам жыхароў адлегласць 2,8 метра – і як раз тут праходзіць дарога, якая стаіць на балансе ДРБУ-133.

Як высветлілася, з-за дапушчанай памылкі пры рэгістрацыі ў 2009-м годзе цяпер пакутуюць людзі. Анатоль Ісачанка даручыў разабрацца ў гэтым пытанні.

• Текст доступен на языке: Русский