Река Сервечь. Фото из википедии.

Учора ўвечары ў суполцы Это Вилейка, детка з’явілася інфармацыя ад жыхароў Крывічоў пра замор рыбы ў рацэ Сэрвач.

Рэчка Сэрвач – прыток Віліі. Працякае ў Мядзельскім, Вілейскім і Докшыцкім раёнах. Вада з Сэрвачы трапляе ў Вілейскае вадасховішча.

Загінулая рыба ў Сэрвачы. Фота з групы “Это Вилейка, детка”.

Мы звярнуліся па каментар у Мядзельскую міжраённую інспекцыю аховы расліннага і жывёльнага свету.

Спецыялісты паведамілі, што ніхто з мясцовых жыхароў пакуль да іх не звяртаўся. Аднак, атрымаўшы інфармацыю ад «Рэгіянальнай газеты», інспектары паабяцалі ў бліжэйшы час выехаць на месца.

Папярэдне паведамілі, што падобная сітуацыя цяпер па ўсёй Беларусі. Стаіць гарачыня, даджоў мала.

У вадаёмах шмат водарасцяў, якія паглынаюць кісларод. Таму рыба гіне.

• Текст доступен на языке: Русский