На гэтым тыдні ў Заскавічах Маладзечанскага раёна працавала фатограф з Францыі Кладзін Дары.

Кладзін больш за 30 гадоў здымае жыццё і моладзь на прасторах былога СССР.

Дар’я Тумінас так ацэньвае яе працы: “Яна здымае працэсы, якія адбываюцца ў нашым грамадстве і метамарфозы юнацкіх зменаў.”

Напачатку 90-х францужанка здымала праекты і некаторы час была ў Віцебску. І па сёння памятае тых прыгожых жанчын, з якімі сябравала і была знаёмая. З усмешкай прыгадвае, як аднойчы яе сяброўка і мадэль плавала на кані ў вадзе і часам верхам прыязджала праведаць Кладзін у самы цэнтар Віцебска. І з сумам дадае: “Цяпер такое і ў вас не пабачыш”.

Сябра сусветнавядомага фотаагенства VU і арганізатар аднаго з самых галоўных у свеце фотафестываля Paris photo, уладальніцтва мноства прэстыжных узнагарод у сераду наведала вёску Заскавічы Маладзечанскага раёна.  Натхненнем сталі дзве сёстры, Наталля і Юля Валынец 12 і 17 гадоў, самыя звычайныя дзяўчынкі.

Кладзін шукала класічную прыгажосць на мінскіх вуліцах і пляжах. А знайшла патрэбнае ў адным з дамоў на вясковай вуліцы.

“Наталля неверагодна прыгожа і статна сябе паводзіць. Яна натуральна і прыгожа пазіруе, ей не патрэбна нічога казаць, бо калі параіш, як лепей – толькі сапсуеш. Яе твар, як з карціны эпохі рэнесанса. Са старэйшымі складаней, яны пачынаюць пазіраваць ненатуральна. А тут усё вельмі лёгка і прыгожа.”

Гэтым летам Кладзін распачала свой новы праект, матэрыял для яког азбірае ў Беларусі.

• Текст доступен на языке: Русский