Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле» пройдзе 22-23 чэрвеня ў Мядзельскім раёне, паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

На працягу двух дзён на пляцоўках фестывалю будуць выступаць аматарскія харавыя калектывы і ансамблі устаноў культуры, дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў, а таксама прафесійныя калектывы, майстры харавога мастацтва з розных рэгіёнаў Беларусі.

Конкурсная праграма народных вакальна-харавых калектываў пачнецца 22 чэрвеня ў 11.30 у санаторыі «Прыазёрны» . У ёй прымуць удзел 19 ансамбляў.

Далей мерапрыемства перамесціцца ў касцёл маці Божай Шкаплернай. У 16.00 творчае спаборніцтва пачнецца для сямі калектываў з акадэмічнай манерай выканання.

Урачыстае адкрыццё фестывалю запланавалі на 20.30 на сцэне амфітэатра. Пройдзе канцэрт «Беларусь памятае» тэлепраекта «Плошча Перамогі – 2019».

Перад гледачамі выступяць Прэзідэнцкі аркестр Беларусі, акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл, ансамблі «Верасы» і «Феерыя», беларускія артысты, у ліку якіх Уладзімір Громаў, Аляксандр Міхнюк, Аляксандр Гелах, Вікторыя Алешка, Іскуі Абалян, Ганна Благава, Аляксандр Саванец, Арцём Саладуха.

Свае нумары і прадставіць Нацыянальны акадэмічны народны хор Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага.

23 чэрвеня ў амфітэатры адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і ўрачыстае закрыццё фестывалю.

«Пеўчае поле» праводзіцца ад 1952 года і з’яўляеццасс  Спачатку фестываль праводзіўся штогод як раённы, затым атрымаў статус абласнога мерапрыемства. Ад 2015 года Міністэрства культуры

• Текст доступен на языке: Русский