Фота saratov24.tv у якасці ілюстрацыі.

У Маладзечне праваахоўнікі ушукаюць магчымых пацярпелых ад дзеянняў 51-гадовага мясцовага жыхара, якога падазраюць у супрацьпраўных дзеяннях у дачыненні да непаўналетніх.

Першапачатковая пра супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да малалетніх паступіла ў Маладзечанскі РАУС дзявятага чэрвеня, паведамляюць у Маладзечанкім РАУС.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў звесткі пацвердзіліся. Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, а таксама аддзела крымінальнага вышуку затрымалі падазраванага.

Ім аказаўся 51-гадовы беспрацоўны жыхар Маладзечна. Раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне цяжкіх злачынстваў.

Ёсць падставы меркаваць, што затрыманы можа быць датычны да іншых аналагічных злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці.

Ахвярам мужчына не прадстаўляўся па імені. Дзецям і падлеткам незнаёмец мог запомніцца вялікім памерам ногі. Мужчына – худы і высокі ростам.

Маладзечанскі РАУС звяртаецца з просьбай да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй аб супрацьпраўнай дзейнасці мужчыны на фота, паведаміць у раённы аддзел міліцыі па тэлефонах: 8 (0176) 77-19-11, 8 (029) 154-37-60, 8 (0176) 77-16-56 (аператыўна-дзяжурная служба), 102 альбо па адрасе Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

Канфiдэнцыяльнасць гарантуецца.

• Текст доступен на языке: Русский