Фота sputnik.by.

На кадрах бачна, што падчас адкрыцця гульняў спартоўка сарвалася разам з канатам. Яе партнёр працягнуў выступ.

Аператар вельмі хутка змяніў ракурс, таму немагчыма было ацаніць, наколькі сур’ёзныя траўмы атрымала дзяўчына.

У прэс-службе Еўрапейскіх гульняў «Нашай Ніве» пацвердзілі, што гімнастка атрымала траўму, але адмовіліся распавесці пра стан дзяўчыны. Артыстку адвезлі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, але не шпіталізавалі, цяпер яна знаходзіцца дома.