У Смаргоні загарэлася кватэра. Верагодна, з-за свечкі

Пажар здарыўся сёння каля гадзіны ночы.

Гарэла аднапакаёвая кватэра на першым паверсе двухпавярховага жылога дома па вуліцы Савецкай. Агонь пашкодзіў канапу і пасцель, а таксама частку сцяны ў кватэры.

Прычыну высвятляюць. Магчыма, кватэра загарэлася з-за свечкі, якую гаспадыня пакінула наноч на тумбачцы.