На адным з фэстаў "Энергія маладосці". Фота Аксаны Ярашонак.

29 чэрвеня ў Вілейцы зладзяць традыцыйны моладзевы фэст «Энергія маладосці».

Арганізатары ўжо пачалі прадстаўляць удзельнікаў. Вядома, што на танцавальным марафоне выступіць ансамбль танца «Карагод» з Вілейскай гімназіі №2 пад кіраўніцтвам Ірыны Новік.

Яшчэ адны ўдзельнікі – студыя танца «Фарсаж». Кіраўнік Алеся Раздзялоўская.

А яшчэ ў межах фестывалю на пляцоўцы «Планета навуковых цудаў» ад 17.00 да 19.00 будуць збіраць пластыкавыя накрыўкі.

Тых, хто прынясе найбольш, чакаюць падарункі.

• Текст доступен на языке: Русский