67-гадовы жыхар Гродна пайшоў у лес, а там у яго адняліся ногі. Мужчыну знайшлі толькі праз чатыры дні

Арсень Ціхановіч пайшоў з дому 18 чэрвеня прыблізна ў 13.00. Ён накіраваўся ў лес ля вёскі Святліца Гродзенскага раёна, а потым знік, паведамляе абласная міліцыя.

Для пошуку задзейнічалі міліцыю, актыўны ўдзел прымалі валанцёры. Але плёну не было.

22 чэрвеня група людзей прыйшла на бераг Нёмана паблізу вёскі Пагараны. Там яны знайшлі мужчыну, што ляжаў на зямлі, паведамілі аб гэтым па тэлефоне 102. Міліцыянты, што прыбылі на месца, ідэнтыфікавалі зніклага як Арсенія Ціхановіча.

Як аказалася, у старога чалавека адняліся ногі. Яму аказалі дапамогу, пасля чаго вярнулі дадому.

Цікава, што 22 чэрвеня Арсенію Ціхановічу споўнілася 67 гадоў.

• Текст доступен на языке: Русский