365Info

Ад 24 чэрвеня скарэктавалі Пералік лекаў, што адпускаюць без рэцэпта.

Ад сёння без рэцэпта доктара вы ўжо не набудзеце гарманальныя таблеткі-кантрацэптывы. Цяпер вам іх будзе выпісваць доктар, калі няма супрацьпаказанняў.

Па рэцэпту цяпер будуць адпускаць прэпараты тыпу метфармін, глюкафаж, сіафор. Яны зніжаюць узровень глюкозы ў крыві.

Таксама стала больш антыбіётыкаў, якія прадаюць выключна па рэцэпту.

Пра гэта нам расказалі ў адной з аптэк Маладзечна.