На Астравеччыне кіроўца збіў раварыстку і адвёз дамоў. Адтуль яе забралі ў бальніцу

Каля вёскі Трокенікі на Астравеччыне пад машыну трапіла веласіпедыстка.

Кіроўца «Вольва» на прамым участку дарогі рабіў абгон. У гэты час рухалася ў спадарожным напрамку практычна па сярэдзіне праезнай часткі пенсіянерка.

У двух дзясятках метраў ад аўтамабіля жанчына выехала на сустрэчную паласу.

Пасля наезду яна ні на што не скардзілася і ніякіх прэтэнзій не выказвала. Кіроўца адвёз яе дадому і з жонкай з’ехаў па сваіх справах. А пазней пенсіянерку забралі ў бальніцу.

Усталяваць «Вольва» дапамагла запіс камеры назірання.