Купалле. Фота з архіва РГ.

Адзначаць Купалле вілейчукоў запрашаюць на бераг Віліі ў Ніжні парк шостага ліпеня ў 22.00.

Як р асказала карэспандэнту рэжысёр Вілейскага палаца культуры АленаХоладава, удзельнікаў свята будуць забаўляць Купаліш і Купалінка.

Запланаваныя традыцыйныя спевы і пляценне вянкоў. Выступяць народныя калектывы Палаца культуры «Весялінка», «Суквецце», «Бабіна лета» і іншыя.

Верагодна, сваю фальклорную праграму прадставіць і вілейскі «Спеўны сход».