Фота BBF.by

Беларуская зборная без праблем пераадолела чвэрцьфінал.

Сёння жаночая зборная Беларусі сустрэлася з Нідэрландамі ў рамках чвэрцьфіналу Еўрапейскіх гульняў. Каманда пад кіраўніцтвам Юрыя Ваўка лідзіравала на працягу ўсяго матчу. Самым паспяховым гульцом у матчы стала Наталля Дашкевіч, якая выступае за гродненскую «Алімпію». Баскетбалістка забіла 10 ачкоў з 15 камандных.

Лік – 15:11.

Паўфінал, як і фінал, пройдзе сёння, 24 чэрвеня. А сапернік беларусак па 1/2 стане вядомы праз пару гадзін па выніку гульні паміж Чэхіяй і Эстоніяй.

 

• Текст доступен на языке: Русский