Міністэрства адукацыі апублікавала абноўленыя навучальныя праграмы на 2019/2020 год.

Адна з асноўных зменаў у параўнанні з мінулым — з праграмы 9-га класа знікла чарчэнне. Яго перанеслі ў праграму 10-га класа.

Агулам у праграмы 10 і 11 класа перанеслі найбольш складаны матэрыял па фізіцы, хіміі, літаратуры, а таксама матэрыял, які «не мае практычнага значэння» для выпускнікоў 9-х класаў.

Гэта робіцца дзеля таго, тлумачаць спецыялісты Мінадукацыі, каб спрасціць змест адукацыі ў адпаведнасці з узроставымі і спазнаваўчымі магчымасцямі школьнікаў.

З тою ж мэтай частка матэрыяла пераносіцца з праграмы 5—8-х класаў у 9-я: напрыклад, па фізіцы простыя механізмы, закон Архімеда, умовы плавання целаў будуць вывучацца не ў 7-м, а ў 9-м класе.

• Текст доступен на языке: Русский