ЗАГС плануюць паставіць справа ад плошчы.

5 чэрвеня жыхары Маладзечна размясцілі петыцыю па пытанні пераносу ЗАГСа. Паводле генплана забудовы горада будынак плануюць перанесці на цяперашнюю пляцоўку збоку ад Цэнтральнай плошчы, насупраць дзіцячай школы мастацтваў.

У звароце звяртаюць увагу на тое, што ў горадзе ёсць больш актуальныя праблемы, на якія варта выдаткаваць сродкі. Сярод іх аўтары петыцыі назвалі будаўніцтва школ і дзіцячых садкоў у 11 і Залінейным мікрараёнах. Рамонт і закупку рэнген-апаратаў, флюогрпафаў і холтараў. Якасны рамонт дарог і дваравых тэрыторый. Абнаўленне аўтапарка і паляпшэнне сістэмы грамадскага транспарта. Абсталяванне горада велапаркоўкамі, арганізацыя веладарожак і месцаў для выгула сабак.

На сёння пад петыцыяй падпісалася 346 чалавек.

21 чэрвенем  адказ райвыканкама на петыцыю даў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Раманюк.

У яго адказе пазначана, што ў будучым будынку будзе размяшчацца не толькі аддзел ЗАГС, але і служба “адно акно”. Па меркаванні кіраўніцтва раёна, гэта будзе адным з мерапрыемстваў па паляпшэнні цэнтральнай часткі горада і завершыць архітэктурны ансамбль “Цэнтральная плошча”.

У адказе таксама пазначана, што цяперашняе памяшканне ЗАГСа не цалкам адпавядае тэхнічным, эстэтычным і санітарным патрабаванням. Асаблівай увагі патрабуе памяшканне архіва ўстановы, якое патрабуе неабходных умоў для захоўвання актаў грамадзянскага стану.

Таму згодна з генпланам для ЗАГСА вызначылі будынак у цэнтры горада.

Для даведкі адказ звяртае ўвагу, што каля 13 тысяч грамадзян звяртаюцца ва ўстанову штогод. Летась супрацоўнікі выканалі 11 тысяч адміністрацыйных працэдур, выдалі каля 10 тысяч дакументаў, зарэгістравалі 600 пар маладых.

• Текст доступен на языке: Русский