Фестываль «Адна зямля» правядуць 30 чэрвеня ў Маладзечне.

У Цэнтралізаванай клубнай сістэме Маладзечнскага раёна паведамілі праграму фестывалю-конкурсу.

9.00 – 10.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.30 – 10.45 – жараб’ёўка

12.00 – 12.20 – урачыстае адкрыццё

12.20 – 15.00 – выступленне выканаўцаў першай і другой узроставых груп

15.00 – 16.00 – канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Маладзечанскага раёна

16.00 – 18.00 – выступленне выканаўцаў трэцяй і чацвёртай узроставых груп

18.00 – 20.00 – канцэртная праграма народнага вакальнага гурта «Маладзечна»

20.00 – узнагароджванне пераможцаў, гала-канцэрт.

Нагадаем, што «Адна зямля» –  рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзіцца па чарзе ў адным з раёнаў Беларускага Павілля і Валожыншчыне: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім Мінскай вобласці і Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім Гродзенскай вобласці.

«Рэгіянальная газета» – адна з заснавальнікаў фестывалю.

• Текст доступен на языке: Русский