Міхаіл Шуйдзін (злева) і Юры Нікулін. Фота youtube.com.

Вы ведаеце, як напарнік Юрыя Нікуліна, клоўн і акрабат Міхаіл Шуйдзін звязаны з Вілейкай? Каб даведацца, прыходзьце на выставу, што працуе ў Вілейскім краязначым музеі.

– Экспазіцыя, прысвечаная 75-гадавіне вызвалення Беларусі, доўгатэрміновая. Працягнецца да наступнага года, – расказала карэспандэнту дырэктар музея Надзея Аўдзей.

Па словах дырэктара, выстава складаецца з некалькіх частак.

Першая – «Беларуская хата» – паказвае хату, якую заспела вайна. Тут сімвалічныя рэчы, старыя фотаздымкі.

Другая прысвечаная вогненым вёскам Вілейшчыны. Тут і Хаценчыцы, якія спалілі першымі ў 1941 годзе. І Любча з Боркамі, якія не адрадзіліся.

Ёсць таксама звесткі пра жыхароў Вілейшчыны, якіх падчас вайны вывезлі ў Германію.

Раздзел «Зона» распавядае пра партызанскія злучэнні, што дзейнічалі ў Вілейскім раёне.

Пра 35 танкавую дывізію пад кіраўніцтвам Азі Асланава і аднаго з абаронцаў Вілейкі Міхаіла Шуйдзіна – у раздзеле «Вызваленне».

Міхаіл Шуйдзін вызваляў Вілейку, а пасля вайны разам з Нікуліным быў клоўнам у цырку.

Напрыканцы выставы наведнікам прапануюць белыя аркушы, каб напісаць на іх імёны і прозвішчы сваякоў, якія ваявалі або жылі пад акупацыяй.

Усе раздзелы выставы ілюструюць графічнымі творамі мастакоў Арлена Кашкурэвіча і Георгія Паплаўскага.