Зборныя з медалямі. Фота BBF.by

Жаночая і мужчынская каманды па баскетболе 3х3 узялі бронзавыя медалі Еўрапейскіх гульняў.

24 чэрвеня ў Мінску прайшлі матчы плэй-оф Еўрапейскіх гульняў па дысцыпліне баскетбол 3х3. Абедзве беларускія зборныя прабіліся ў паўфінал. На стадыі 1/2 дзяўчыны прайгралі Эстоніі, а мужчынская каманда пацярпела паражэнне ад Літвы.

Зборныя працягнулі барацьбу ў матчах за бронзавыя медалі турніру. Дзяўчаты згулялі з Германіяй – 21:16. Хлопцы змагаліся з Польшчай – 21:15. Гэта першыя медалі для беларускіх баскетбалістаў у гісторыі Еўрапейскіх гульняў.

Дар’я Магаляс, Наталля Дашкевіч, Анастасія Сушчык, Марына Івашчанка. Фота BBF.by

Трэнер жаночай зборнай Беларусі Юры Воўк даў каментар Беларускай федэрацыі баскетбола:

– У першую чаргу, мяне перапаўняюць пачуцці радасці і гонару за дзяўчынак. Пасля прыкрага паражэння ў паўфінале яны вельмі знерваваліся і былі ў ўпадніцкім настроі. І ўсё ж, знайшлі ў сабе сілы, сабраліся і праявілі сябе як сапраўдныя байцы. Дзякуй камандзе за гэты турнір. І дзякуй заўзятарам за падтрымку, мы гулялі для вас.

Мікіта Мяшчаракоў, Сяргей Вабішчэвіч, Андрэй Рагазенка, Максім Лютыч. Фота BBF.by

Трэнер мужчынскай зборнай Беларусі Дзмітры Калтуноў падзяліўся каментаром:

– Задаволены гульнёй каманды ў агульным і кожным баскетбалістам у прыватнасці. Мы прайшлі выдатны турнірны шлях, выйгралі такіх майстравітых сапернікаў як Славенія, Сербія і Польшча. Асаблівую значнасць і каштоўнасць гэтай «бронзе» надае той факт, што мы заваявалі яе дома, у Беларусі. Дзякуй усім заўзятарам і нашым блізкім, якія падтрымлівалі нас на працягу ўсёй падрыхтоўкі і саміх спаборніцтваў.