Маладзечанскі РАУС шукае зніклага 52-гадовага Аляксандра Іванавіча Нянашава, грамадзяніна Украіны.

Пра знікненне мужчыны ў аператыўна-дзяжурную частку паведамілі 22 чэрвеня.  Заяўнік распавёў, што супрацоўнік чацвёрты дзень не выходзіць на сувязь і яго месцазнаходжанне невядома.

Выбыўшы па паказаным адрасе, праваахоўнікі ўстанавілі, што ў ноч з 18 на 19 чэрвеня ў Маладзечна прыехаў цырк-шапіто. Размясцілі арэну і так званы лагер у гарадскім парку Перамогі.

У ліку работнікаў цырка быў Аляксандр Нянашаў. Мужчына ў вагончыку, даглядаў жывёл.

19 чэрвеня работнік пакінуў тэрыторыю цырка і, па словах рэкламнага дырэктара, больш у лагеры не з’яўляўся.  Супрацоўнікі распавялі, што бачылі, як Нянашаў спускаўся па сцежцы парку ў бок летняга амфітэатра.

Яго калегі растлумачылі, што чулі аб намерах фігуранта пасля турнэ не вяртацца ва Украіну, а застацца ў Беларусі.

Прадстаўленні ў Маладзечне прайшлі ад 21 па 23 чэрвеня.  Пасля чаго артысты працягнулі гастрольны тур па гарадах Беларусі.  Месцазнаходжанне Нянашава  да гэтага часу невядома.

Прыкметы: на выгляд 53 гады, рост 170 сантыметраў, хударлявы, бледны твар, шэрыя вочы, прамы нос. На твары – невялікая барада.

Асаблівыя прыкметы: на левай руцэ дэфармаваны сярэдні, альбо ўказальны палец.  На нагах маюцца шнары, якія ўтварыліся ў выніку язваў пасля ўкусаў жывёл.

Мужчына быў апрануты ў светлыя ў клетку брыджы, футболку, абуты ў светлыя красоўкі. На галаве – светлая кепка і акуляры. Пры сабе меў светла-карычневую сумку на адной шлейцы праз плячо.

• Текст доступен на языке: Русский