Шукаюць хлопца з Маладзечна, які не даехаў з бальніцы дамоў

Маладзечанскі РАУС шукае зніклага без звестак 22-гадовага маладзечанца  Іллю Мікалаевіча Якубчыка.

Хлопец жыве ў Маладзечне, на вуліцы Драздовіча, дом 12, кватэра 26.

21 чэрвеня ён выпісаўся з бальніцы ў Мінску, аднак дадому не прыехаў.

Прыкметы на момант знікнення: на выгляд 22-25 гадоў; рост 165-170 сантыметраў; сярэдняй паўнаты; гарызантальныя плечы; авальны, бледны твар; прамыя бровы; авальныя вушы; прамыя светла-русыя, кароткія валасы, звонкі голас; ясная гаворка; памер абутку 42-43.

Пра вопратку і асобыя прыкметы звестак няма.

Пры сабе меў: пашпарт на сваё імя, заплечнік шэрага колеру.

Пераканаўча просім грамадзян, якія ведаюць што-небудзь пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8-0176-749683, 8-0176-771656, 8029-5464044, 8029-5554971 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэл «102».

• Текст доступен на языке: Русский