Аўтамабіль разарвала пасля ДТЗ ля Гродна: маладая пасажырка вылецела з салона і загінула

Аварыя адбылася 25 чэрвеня, каля 21.10, на трасе Гродна – Індура паблізу аграгарадка Копцеўка, піша newgrodno.by

Кіроўца «Хонды» ехаў у напрамку Гродна і пры абгоне па датычнай сутыкнуўся з сустрэчным «Фальксвагенам». Ад удару абедзве машыны вылецелі ў кювет.

У выніку ДТЗ Honda разарвала папалам. Дзяўчына, якая ехала ў гэтым аўтамабілі, вылецела з салона і ад атрыманых траўмаў памерла. Таксама цяжкія траўмы атрымалі два пасажыры «Фальксвагена» — хлопец і дзяўчына. Вадзіцелі аўтамабіляў у аварыі не пацярпелі.

• Текст доступен на языке: Русский