Падчас запальвання агню на стадыёне "Дынама". Ягор - другі справа ў апошнім радзе. Фота БелТА.

Ураджэнец Ільі Ягор Буркевіч 21 чэрвеня запаліў агонь ІІ Еўрапейскіх гульнях на стадыёне «Дынама» ў Мінску.

Раней хлопец удзельнічаў у перадачы агня ў Брэсце, Залессі, Маладзечне.

Ягор – студэнт Беларускага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Як некалі расказа карэспандэнту мама Ягора Людміла Буркевіч, хлопец захапляецца спортам і гісторыяй. Любоў да спорту – ад настаўніка фізічнай культуры з Ільі Аляксандра Шэрага, да гісторыі – ад мастака, захавальніка памяці пра Першую сусветную Барыса Цітовіча.