Ілюстрацыйнае фота kp.by/

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел старшыня Маладзечанскага райвыканкама Юры Горлаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паукшта, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Наталля Баярская, галоўны доктар Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы Дар’я Калядзіч.

Як адзначыла Наталля Баярская, адкрыццё кабінета – першы этап рэалізацыі праекта па стварэнні ў Маладзечне Заходняга тэрытарыяльнага цэнтра спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.

Гэты цэнтр акрамя маладзечанцаў будзе абслугоўваць жыхароў Валожынскага, Вілейскага, Мядзельскага раёнаў. Згодна з праектам да 2020 года на базе ЦРБ адкрыюць кабінеты ангіаграфічнага комплексу і камп’тарнай тамаграфіі.

Дар’я Калядзіч распавяла, што працы па адкрыцці кабінета МРТ доўжыліся крыху больш за паўгода.

Усяго патрацілі каля трох мільёнаў рублёў. Кошт апарата МРТ – 1,97 мільёна.

Гэта найноўшая мадэль германскай фірмы «Сіменс» 2018 года распрацоўкі, яе аналагаў у Беларусі няма. За аператыўнае і якаснае выкананне будаўніча-мантажных работ Юрый Горлаў уручыў Падзячныя лісты райвыканкама дырэктару ААТ «Забудова-Буд» Міхаілу Бураку, ввканальніку абавязкаў галоўнага інжынера ўпраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама Андрэю Лушчыку.

Пры падрыхтоўцы памяшканняў для ўстаноўкі апарата МРТ кіраўніцтва ЦРБ ўлічыла ўсе нюансы.Стварылі ўмовы для працы медыкаў, абсталявалі пакой прыёму ежы.

Для пацыентаў прадугледжаны кабінеты для падрыхтоўкі да даследавання, санітарна-гігіенічныя пакоі. У фае ўсталявалі кандыцыянер, тэлевізар.

Загадчык кабінетам МРТ Яўген Каркоцкі пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з прынцыпам працы апарата, прадставіў калег.

Акрамя яго тут пазменна працуюць дактары Анастасія Пятровіч і Кацярына Луцкая, укамплектаваны штат рэнтген-лабарантаў.

Медперсанал праходзіў навучанне на базе Мінскай абласной бальніцы.

— У тэставым рэжыме апарат працуе ўжо месяц, — распавядае Яўген Каркоцкий. — За гэты час з яго дапамогай мы паставілі правільны дыягназ дзесяткам пацыентаў, пераканаліся, наколькі гэта дакладны і высокатэхналагічны метад даследавання.

 

• Текст доступен на языке: Русский