Жыхар Маладзечна летась паехаў на заробкі ў Расію і знік

Маладзечанскім РАУС шукае без вестак зніклага 47-гадовага Сароку Сяргея Фёдаравіча, ураджэнца вёскі Куклаўшчына Маладзечанскага раёна.

Мужчына пражывае ў Маладзечне, па адрасе: Вялікі Гасцінец, 82-38.

У лістападзе 2018 года ён паехаў у Маскву ці Маскоўскую вобласць на заробкі і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не вядомае.

Прыкметы: на выгляд 47 гадоў;  рост 175-180 сантыметраў;  твар авальны, смуглявы;  лоб сярэдні, вертыкальны;  бровы сярэдні, дугападобныя;  вочы шэрыя альбо зялёныя;  нос сярэдні, з гарбінкай, быў перабіты;  рот сярэдні,  выступае ніжняя губа; падбародак вертыкальны;  вушы сярэднія, авальныя;  валасы прамыя, светла-русыя, кароткія;  голас глухі, гаворка ясная;  памер абутку 40-41.

 Асаблівыя прыкметы: шнары на руках, шнар ад ранення ў жывот.

 Быў апрануты: звестак няма.

Пераканаўча просім грамадзян, якія ведаюць што-небудзь пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах  8-0176-749683, 8-0176-771656, 8029-5464044, 8029-5554971 або ў бліжэйшы аддзел міліцы па тэлефоне 102.

• Текст доступен на языке: Русский