На Маладзечаншчыне сутыкнуліся «Пэжо» і «Мэрсэдэс». У абедзвюх машын не было тэхагляду (Фота)

Пра здарэнне, што адбылося ў вёсцы Плябань 22 чэрвеня, карэспандэнту расказаў дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош.

Удзень, каля 14 гадзін, 42-гадовы жыхар Мінска ехаў па трасе Р-58 Мінск-Маладзечна-Нарач.

У вёсцы Плябань, каля дома №15, ён не вытрымаў дыстанцыю і блізка пад’ехаў да «Мэрсэдэса», што стаяў спераду.

Калі «Мэрсэдэс» спыніўся, «Пэжо» стукнулася ў яго ззаду. За рулём «Мэрсэдэса» быў 24-гадовы мінчанін.

Ад удару пасажырка «Пэжо» зламала руку. Кіроўцы не пацярпелі.

Па словах Сяргея Бартоша, у абедзвюх машын не было тэхагляду.

• Текст доступен на языке: Русский