Віктар Валадашчук. Фота Радыё Свабода.

На 62-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памёр журналіст, заснавальнік і галоўны рэдактар недзяржаўнай «Газеты Слонімскай», адзін з лідараў рэгіянальнага грамадска-палітычнага друку Беларусі Віктар Валадашчук, , паведамляе сайт baj.by.

Спадар Віктар кіраваў газетай ад года яе заснавання -1997, быў паплечнікам усіх незалежных журналістаў Беларусі.

Калектыў «Рэгіянальнай газеты» разам з калегамі смуткуе з прычыны заўчаснага сыходу Віктара Валадашчука і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.

• Текст доступен на языке: Русский