Фота doc.by.

ДТЗ адбылося 21 чэрвеня каля сямі гадзін вечара.

44-гадовы маладзечанец на «Паршэ кайен» ехаў па вуліцы Шаранговіча ў накірунку вуліцы Заслонава.

Паварочваючы на Заслонава, не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчку. Тут ён сутыкнуўся з машынай «Мазда 6», распавёў карэспандэнту дзяржаўтаінспектар ДАІ Маладзечна Сяргей Бартош.

32-гадовая жанчына-кіроўца «Мазды 6» – жыхарка Маладзечна.

– Жанчына – на 27 тыдні цяжарнасці, таму яе забралі ў маладзечанскую радзільню для назірання, – дадаў Сяргей Бартош.

Кіроўцы абедзвюх машын былі цвярозыя.

• Текст доступен на языке: Русский