Фота суполкі ФК «Смаргонь»

У гэтую суботу і нядзелю адбудзецца чатыры матчы з удзелам каманд Павілля.

Першая ліга

30 чэрвеня а 17:00 (Смаргонь, стадыён «Юнацтва»)

«Смаргонь» сустракаецца з «Слонімам-2017» на дамашнім полі. Смаргонцы знаходзяцца ўнізе турнірнай табліцы – на 14 месцы. «Слонім» займае 13-ы радок.

Другая ліга

29 чэрвеня а 17:00 (Маладзечна, Гарадскі стадыён)

«Маладзечна» згуляе з «Асіповічамі» у «зялёна-белым» дэрбі. Цяпер «Маладзечна» знаходзіцца на пятым месцы Другой лігі. «Асіповічы» займаюць трэцяе месца.

29 чэрвеня а 12:00 (Клецк, стадыён «Гарадскі»)

«Ашмяны-БДУФК» адправяцца ў Клецк. На дадзены момант «Ашмяны» ідуць без параз восьмы матч запар, таму і займаюць другое месца ў турнірнай табліцы. Клецкая каманда знаходзіцца на апошнім радку Другой лігі.

29 чэрвеня а 12:00 (Мінск, стадыён «БДАТУ»)

Чысцінскі «Андэрдог» сустракаецца з «Энергетык-БДАТУ». «Андэрдог» знаходзіцца ў сярэдзіне турнірнай табліцы, мае чатыры перамогі ў актыве. Аднак спад у апошніх гульнях справакаваў падзенне па табліцы з чацвёртага месца на сёмае. «Энергетык» знаходзіцца на 12-м месцы.

• Текст доступен на языке: Русский