Фота goodfon.ru.

Рэспубліканскі конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» праводзіўся ў 27 раз. Астравецкія бібліятэкары ўдзельнічалі ў намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» – і атрымалі трэцюю прэмію (30 базавых велічынь). І ў гэтым ім дапамагла сама Астравеччына – менавіта яна стала галоўнай тэмай конкурснай работы.

Да гэтай перамогі супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ішлі шмат гадоў: рабілі экспедыцыі, занатоўвалі ўспаміны сталых жыхароў раёна, збіралі этнаграфічны матэрыял.

У выніку ў іх склалася краязнаўчая база, дзе захоўваюцца легенды і паданні Астравецкага краю, летапісы вёсак, даведкі пра знакамітых людзей раёна, гісторыка-культурныя каштоўнасці і іншая інфармацыя.

Дарэчы, пазнаёміцца з гэтай базай можна на сайте раённай бібліятэкі http://www.ost-kult.grodno.by.

 

• Текст доступен на языке: ruРусский