На адным з фестываляў "Энергія маладосці". Фота аўтара.

29 чэрвеня ў Вілейцы зладзяць фестываль моладзевых субкультур «Энергія маладосці».

Вядомая падрабязная праграма фэсту.

14.00 – Адкрыццё фестывалю і прадстаўленне ўдзельнікаў. Сяброўская сустрэча скейтараў, самакацёраў і BMX. Месца: гарадскі парк, скейт-пляцоўка

15.00 – Догі-парк. Міжрэгіянальны конкурс на лепшую падрыхтоўку сабакі. Месца: гарадскі парк

15.00 – дыскусійная пляцоўка «Social Weekend як магчымасць развіцця гарадскога актывізму» (Ініцыятывы «Скейт-парк. Спартова-забаўляльная пляцоўка», «Арт-лабалаторыя», «Планета навуковых цудаў»). Гарадскі пленэр. Месца: гарадскі парк

17.00 – Дранік-шоу і аквагрым ад Вілейскага дзяржаўнага каледжа. Месца: гарадскі парк

17.00 – Інтэрактыўная пляцоўка «Планета навуковых цудаў»: запуск паветраных змееў, вопыты, майстар-класы, узнагароджанне ўдзельнікаў акцыі «Торба-чэлендж», «Крышарыкі», «Новае жыццё ў абмен на крышачкі».Месца: гарадскі парк

– Інтэрактыўная роварная пляцоўка: выстава, фотазона, майстар-класы, віктарына

– Варкаўт-пляцоўка: паказальныя выступы, акцыі па падцягванні і адцісканням

18.00 – Дэфіле тэатра моды. Месца: скейт-парк

– Танцавальны марафон

– Танцавальная вечарынка

21.00 – Фестываль светлавых шароў. Месца: скейт-парк

22.00 – Дыскатэка, фаер-шоу, феерверк.